Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінскі актывіст штабу Мілінкевіча абвясьціў галадоўку


Радыё Свабода Былы падводнік, а цяпер вайсковы пэнсіянэр Павал Аляхновіч, які быў асуджаны 15 сакавіка Пінскім гарадзкім судом “за дробнае хуліганства”, абвясьціў галадоўку на знак пратэсту супраць пакараньня, якое ён лічыць несправядлівым і палітычна матываваным.

Жонка вязьня Людміла Аляхновіч цьвердзіць, што ёй сёньня патэлефанаваў чалавек, які сядзеў у адной камэры зь яе мужам:

(Аляхновіч: ) “Гэты мужчына сказаў, што Павал прасіў яму нічога з ежы не перадаваць, бо ён афіцыйна абвясьціў галадоўку — напісаў адпаведную заяву і гэтак далей”.

У Пінскім сьледчым ізалятары, дзе знаходзіцца Павал Аляхновіч і дзе мы хацелі спраўдзіць інфармацыю пра галадоўку, на званкі ніхто не адказвае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG