Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты адпусьцілі кіраўніка віцебскага штабу Мілінкевіча


Радыё Свабода, Віцебск Затрыманага ўчора ўвечары Хрыстафора Жаляпава супрацоўнікі міліцыі адпусьцілі роўна праз тры гадзіны.

Намесьніца абласной арганізацыі АГП Алена Залесская, якая ў часе затрыманьня знаходзілася побач са спадаром Жаляпавым, распавяла, што ў прадстаўнікоў ДАІ былі ўзьніклі нейкія пытаньні да тэхнічнага стану ягонае машыны – прынамсі, так сказалі тыя, хто яе спыняў.

У выніку Хрыстафора Жаляпава завезьлі ў міліцэйскі пастарунак. Паводле ягоных словаў, ён мусіў паводзіць сябе зь міліцыянтамі надзвычай карэктна і асьцярожна, памятаючы пра тое, што большасьць адпраўленых “на суткі” віцебскіх апазыцыянэраў асудзілі нібыта за нецэнзурную лаянку або непадпарадкаваньне праваахоўным органам.

Праз тры гадзіны, не знайшоўшы падставаў для далейшага ўтрыманьня пад вартай, міліцыянты адпусьцілі кіраўніка віцебскага штабу Аляксандра Мілінкевіча.
XS
SM
MD
LG