Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: у 21.40 міліцыянты затрымалі кіраўніка мясцовага штабу Мілінкевіча


Радыё Свабода, Віцебск Супрацоўнікі ДАІ загадалі Хрыстафору Жаляпаву спыніць машыну, высадзіць дзьвюх пасажырак, якіх ён падвозіў дадому, і ехаць зь імі на разьбіральніцтва.

Намесьніца абласной арганізацыі АГП Алена Залеская, якая ў часе затрыманьня знаходзілася побач са спадаром Жаляпавым, распавяла, што ў прадстаўнікоў ДАІ ўзьніклі нейкія пытаньні да тэхнічнага стану ягонае машыны – прынамсі, так сказалі тыя, хто яе спыняў.

Удакладніць акалічнасьці затрыманьня ў Хрыстафора Жаляпава пакуль не магчыма: ягоны мабільны тэлефон не адказвае.
XS
SM
MD
LG