Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зьвярнуўся да беларускага народу


Радые Свабода Аляксандр Лукашэнка сёньня ўвечары выступіў са зваротам да беларускага народу. Зварот, які трансьляваўся па ўсіх нацыянальных тэлеканалах, быў прысьвечаны прэзыдэнцкім выбарам.

Паводле Лукашэнкі, гэта ня проста палітычная кампанія, а выбар далейшага шляху разьвіцьця Беларусі. Ён запэўніў, што выбары адбудуцца ў поўнай адпаведнасьці зь беларускім заканадаўствам.

Лукашэнка зьвярнуў увагу замежных прадстаўнікоў, якія сочаць за выбарамі, каб “не перавышалі” сваіх паўнамоцтваў і не вырашалі “якім шляхам беларускаму народу ісьці далей”.

Зьвяртаючыся да грамадзянаў Беларусі, ён зазначыў, што ўдзел у выбарчай кампаніі чатырох кандыдатаў – гэта “таксама паказчык дэмакратыі ў краіне”. Лукашэнка паведаміў, што некаторыя з кандыдатаў “настойліва заклікаюць людзей выйсьці на вуліцы”. Аднак ён запэўніў, што “дзяржаўнага перавароту” у Беларусі ня будзе. Ён заклікаў жыхароў краіны “праявіць грамадзянскую адказнасьць” за яе лёс і лёс сваёй сям’і. “Упэўнены, вырашаць лёс Беларусі заўжды будзе толькі беларускі народ”,– гаворыцца ў звароце Аляксандра Лукашэнкі.
XS
SM
MD
LG