Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агітатару за Мілінкевіча з Глыбоччыны далі 155 тысячаў штрафу


Радыё Свабода Пастанову пра штраф вынесла раённая адміністрацыйная камісія. Юрыя Буку на службовай машыне даставіў у райвыканкам участковы міліцыянт.

Учора спадара Буку былі затрымалі ў вёсцы Гатаўшчына. Нехта зь “пільных грамадзянаў” заўважыў у агітатара сярод улётак пра Аляксандра Мілінкевіча ўлёткі са словам “Досыць!”, якія не зьяўляюцца перадвыбарчымі агітацыйнымі матэрыяламі, і патэлефанаваў у міліцыю.

Юрыя Буку спачатку завезьлі ў пастарунак, а потым – у раённую пракуратуру, дзе быў складзены пратакол пра распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных. Актывісту было сказана чакаць позву на адміністрацыйную камісію, але чакаць давялося нядоўга: ужо сёньня ён быў вымушаны ехаць у Глыбоцкі райвыканкам, дзе камісія наклала на яго штраф – 5 базавых велічыняў.
XS
SM
MD
LG