Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Жодзінскага актывіста пасадзілі на 7 сутак


Радыё Свабода У Жодзіне гарадзкі суд сёньня разгледзеў справу актывіста моладзевага дэмакратычнага руху Зьмітра Чарткова. Як паведамілі Радыё Свабода ў канцылярыі суду, яго пакаралі арыштам на 7 сутак.

Зьміцер Чарткоў, які зьяўляецца сябрам мясцовай выбарчай каманды Мілінкевіча, быў затрыманы 16 сакавіка міліцыянтамі за нібыта ўчыненае ім “дробнае хуліганства”.

Апроч Чарткова, у Жодзіне з 15 сакавіка адбываюць 7-суткавае пакараньне яшчэ тры моладзевыя актывісты, якія агітавалі за кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі: Сяржук Гудзілін, Яўген Ваўкавец і Алесь Чырэйка.
XS
SM
MD
LG