Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзкаму актывісту прынесеныя афіцыйныя прабачэньні


Радыё Свабода, Наваполацак Сёньня ў Наваполацку быў затрыманы сябар ініцыятыўнай групы Казуліна Васіль Верасаў. Затрыманы распаўсюджваў на адной з аўтобусных прыпынкаў агітацыйныя матэрыялы кандыдата на прэзыдэнты.

Спадар Верасаў быў дастаўлены ў дзяжурную частку гарадзкога аддзелу ўнутраных справаў, дзе міліцыянты азнаёміліся з матэрыяламі, якія распаўсюджваў грамадзкі актывіст. Пабачыўшы, што на іх маюцца выходныя зьвесткі, работнікі міліцыі прынесьлі затрыманаму афіцыйныя прабачэньні і, чаго не было дагэтуль, даставілі спадара Верасава назад на тое месца, дзе яго затрымалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG