Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Сьвята можна пачаць з пасадкі дрэваў у гонар нованароджаных менчукоў, новых сем’яў, навасельляў. Ды хіба мала нагодаў, каб пасадзіць дрэва, зрабіць клюмбу”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага – 17 сакавіка. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“ЛіМ”, 1956 год. Адам Мальдзіс:

“4 сакавіка ў Беластоку (Польская Народная Рэспубліка) выйшаў першы нумар беларускай штотыднёвай газэты “Ніва”, якая з’яўляецца органам Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Большая частка нумара прысвечана Першаму арганізацыйнаму з’езду Беларускага грамадства-культурнага таварыства, які адбыўся ў Беластоку 26 лютага г.г. На з’ездзе прысутнічала каля 400 дэлегатаў ад 143 тысяч беларускага насельніцтва, якое жыве на тэрыторыі Польшчы”.

“Вечерний Минск”, 1986 год. В.Юрэвіч прапануе:

“Калі задумалі правядзеньне гарадзкога фальклёрна-спартовага сьвята ўвесну, дык, магчыма, і назву яму варта даць паэтычную — “Веснаход”, “Веснавей”… Сьвята можна пачаць з пасадкі дрэваў у гонар нованароджаных менчукоў, новых сем’яў, навасельляў. Ды хіба ж мала можа быць нагодаў, каб пасадзіць дрэва, зрабіць клюмбу, упрыгожыць нашы гарадзкія двары”.

“Свободные новости плюс”, 1996 год. Аляксандар Дабравольскі:

“Кампраміс — гэта не абавязкова згода з уладай, у той час як прыстасоўвацца можна да таго, што кажуць зьверху. Кампраміс мае на ўвазе наяўнасьць двух бакоў, дзьвюх пазыцыяў і знаходжаньне сярэднеарытмэтычнага выніку. Я нават гатовы саступіць, калі буду пэўны, што гэта пойдзе на карысьць справе, ці я памыляўся, а нехта меў рацыю. Але, як правіла, кампраміс — гэта вынік узаемных саступак. Ні дзяржава, ні грамадзтва жыць бяз гэтага ня могуць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG