Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Актывіста штабу Мілінкевіча 3 гадзіны трымалі на мяжы


Радыё Свабода Акрамя пільнага асабістага дагляду на польска-беларускай мяжы, кіраўніка штабу Мілінкевіча ў Пружанах Уладзімера Радзівончыка дапыталі ў памяшканьні берасьцейскай мытні.

У часе знаходжаньня на мяжы спадару Радзівончыку патлумачылі, што ягонае затрыманьне зьвязана з крымінальнай справай, паводле якой актывіст выбарчай кампаніі, нібыта, фігуруе ў якасьці аднаго з абвінавачаных.

Уладзімер Радзівончык паведаміў, што ў часе допыту ад яго патрабавалі даць фальшывыя зьвесткі у адносінах да кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі.
XS
SM
MD
LG