Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як вы ставіцеся да заклікаў выйсьці на плошчу?


Радыё Свабода Некаторыя дзеячы апазыцыі заклікаюць народ 19 сакавіка пасьля выбараў прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу Менску. Як менчукі ставяцца да гэтых прапановаў – апытаньне “Свабоды”.

(Карэспандэнтка: ) “Як вы ставіцеся да прапановаў апазыцыі выйсьці ў нядзелю на плошчу?”

(Спадар: ) “Вельмі пазытыўна”.

(Карэспандэнтка: ) “А не баіцеся запалохваньняў?”

(Спадар: ) “Я лічу, што гэтыя запалохваньні паказваюць, што ўлада ўжо ні на што ня здольная. Гэтыя запалохваньні супярэчаць Кангстытуцыі й закону нават у такой форме”.

(Спадарыня: ) “Я адмоўна да гэтага стаўлюся. Вельмі адмоўна. Я ня бачу сэнсу выходзіць, Дзеля чаго? Хто пераможа, той і будзе прэзыдэнтам”.

(Студэнт: ) “На плошчу не пайду. Не пайду на плошчу!”

(Хлопец: ) “Мяне ў нядзелю тут ня будзе”.

(Спадар: ) “Кожны мае права выйсьці, але каб не было непарадкаў, каб усё было мірна”.

(Карэспандэнтка: ) “Як вы ставіцеся да прапановаў выйсьці на плошчу?”

(Спадар: ) “У існых сёньня ўмовах гэта адзіны магчымы шлях паўплываць неяк на сытуацыю, адзіны магчымы шлях нешта зьмяніць, адзіны шлях сказаць сваё “не” гэтай уладзе. Улада вельмі баіцца масавых выступленьняў народу. А ўсе гэтыя запалохваньні, правакацыі з боку КДБ скіраваныя на тое, каб народ запужаць”.

(Спадарыня: ) “Вельмі паважліва. Таму што няма іншага мэтаду паўплываць на нахабную ўладу, няма ніякіх пэрспэктываў, каб былі выбары дэмакратычнымі”.

(Спадар: ) “Як стаўлюся? Прыйду на плошчу”.

(Карэспандэнтка: ) “А не баіцеся запалохваньняў?”

(Спадар: ) “Не баюся. Я ўжо сядзеў, і два гады “хіміі” атрымліваў”.

(Хлопец: ) “Станоўча. Мы ўжо нічога не баімся. Мы ўжо сваё адбаяліся”.

(Студэнт: ) “Таксама не баюся. Ой, можна, анэкдот раскажу? Адзін беларускі паэт выступаў перад маскоўскім рабочымі й прачытаў верш: “Ужо пужалі нас паны, ужо пужалі…”. Рабочыя ня ўсё зразумелі й кажуць: “Харошы які паэт беларускі. Жалі дык жалі…”. Запужаць ужо далей немагчыма. Баюся, што простых людзей запужаюць. А актыўных запужаць немагчыма. Колькі ўжо можна?”

(Хлопец: ) “Адмоўна. Не падабаецца мне гэта”.

(Спадар: ) “Гэта патрэбна. Гэта адзіны мэханізм, на жаль. Але лепшага мэханізму ў барацьбе з дыктатурай не прыдумалі”.

(Хлопец: ) “Я пайду на плошчу ў нядзелю”.

(Спадарыня: ) “На плошчу трэба выходзіць. Я сама не пайду, вельмі хворая. Інакш я пайшла б. А наагул, я плачу за свой народ…”

(Спадар: ) Я стаўлюся да выхаду на плошчу станоўча. Не патрэбны трэці тэрмін. Але я лічу, што магчымыя шматлікія правакацыі з боку спэцслужбаў. Таму шмат маіх сяброў яшчэ думаюць, ці ісьці на плошчу”.

(Спадар: ) “Асабіста я стаўлюся добра, але неабходна, каб усё адбылося мірна. Трэба выйсьці з кветкамі ў руках. Трэба мірна выходзіць. І мы выйдзем мірна, я спадзяюся”.
XS
SM
MD
LG