Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П.Севярынца хацелі асудзіць “за дробнае хуліганства”


Радыё Свабода Сёньня ў полацкім гарадзкім судзе слухалася адміністрацыйная справа Паўла Севярынца: вядомы палітык абвінавачваўся ў дробным хуліганстве.

Паводле міліцэйскага пратаколу, Севярынец арганізаваў учора ўвечары бойку на Маласітненскім лесапункце, а таксама нецэнзурна лаяўся. Судзьдзя Алена Ягорава, азнаёміўшыся зь міліцэйскім пратаколам і заслухаўшы сьведкаў, прызнала абвінавачаньні на адрас Паўла Севярынца беспадстаўнымі й спыніла справу.

Гэта ці ня першы за апошні час выпадак, калі судзьдзя апраўдаў апанэнта ўладаў.

Адразу пасьля судовага паседжаньня “палітхімік” быў адвезены ў Ветрынскую спэцкамэндатуру, дзе на дадзены момант і знаходзіцца.

Паводле начальніка камэндатуры Ігара Дамуця, неўзабаве Павал Севярынец вернецца ў Малое Сітна, дзе адбывае пакараньне абмежаваньнем волі.
XS
SM
MD
LG