Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двух польскіх журналістаў не пусьцілі ў Беларусь


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Двух журналістаў радыё "Беласток" не пусьцілі сёньня ў Беларусь асьвятляць прэзыдэнцкія выбары нягледзячы на сапраўдныя беларускія візы і дадзеныя МЗС Беларусі акрэдытацыі.

Двое журналістаў радыё "Беласток" – Юрка Ляшчынські і Марак Заброцкі – накіроўваліся ў Беларусь праз памежны пераход Баброўнікі-Бераставіца, маючы службоыя візы, а акрэдытацыі беларускага МЗС чакалі іх у Менску.

(Ляшчынські: ) “Памежнікі былі вельмі ветлівыя. Падыходзілі да нас, пыталіся адкуль мы, куды едзем. А калі на выбары, дык дапаможам хутчэй пераехаць. Нічога не правяралі, у машыну не заглядалі”.

Праверка дакумэнтаў, аднак, заяцгнулася на тры з паловай гадзіны.

(Ляшчыньскі: ) “Потым падыйшлі двое і сказалі, што мы ня можам уехаць у Беларусь і аддалі нам пашпарты, а там – ануляваныя беларускія візы. Мы ж, фактычна, былі ўжо на беларускай тэрыторыі, таму як гэта назваць? Выдаленьні хіба?”

Журналісты кажуць, што памежнікі адмовіліся ім патлумачыць прычыну адмовы ўезду на беларускую тэрыторыю.

(Ляшчыньскі: ) “Яны сказалі, што занадта малыя рангам, каб патлумачыць і таксама не сказалі, куды зьвярнуцца па тлумачэньні”.

Некалькі дзён таму беларускія дзяржаўныя мэдыі абвінавацілі некалькі замежных мэдыяў, у тым лікуі радыё радыё "Беласток" у неаб’ектыўным асьвятленьні падзеяў у Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG