Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрус у шпіталі – канфіскавалі асобнік Канстытуцыі СССР


Радыё Свабода, Гарадзенская вобласьць Сёньня ў кабінеце ўрача Шчучынскага раённага шпіталю Васіля Бязьмена адбыўся ператрус, а яго самога забралі ў міліцыю.

Міліцыянты канфіскавалі падшыўку старых газэтаў і асобнік Канстытуцыі СССР, а Васіля Бязьмена забралі ў міліцыю. Пра гэта паведаміла ягоная жонка – Вольга Бязьмен. Ёй загадалі зьявіцца а 18-й гадзіне на допыт да сьледчага Івана Новікава.

Васіль Бязьмен зьяўляецца сябрам ініцыятыўнай групы А.Мілінкевіча.

Некалькі дзён таму ў яго ўжо быў праведзены ператрус у кватэры.

Нагадаем, што шчучынскай пракуратурай узбуджана крымінальная справа па па артыкуле 293 ч.3 Крымінальнага кодэксу (навучаньне ці іншая падрыхтоўка асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках). У якасьці падазронага ў гэтай справе арыштаваны і знаходзіцца ў сьледчым ізалятары Сяргей Ляшкевіч, кіраўнік ініцыятыўнай групы Мілінкевіча.
XS
SM
MD
LG