Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні пачалі арыштоўваць назіральнікаў


Радыё Свабода, Горадня На сем сутак сёньня пасадзілі Артура Сьмятаніна, які зьяўляўся назіральнікам на 49-м выбарчым участку ў мэдыцынскім унівэрсытэце.

Судзьдзя Кастрычніцкага раённага суду паверыла міліцыянтам, што спадар Сьмятанін нібыта нецэнзурна лаяўся і прысудзіла арыштаваць яго на 7 сутак. Затрымалі назіральніка ўчора падчас распаўсюду агітацыйных матэрыялаў А.Казуліна. Начаваў Артур Сьмятанін у спэцпрыёмніку.

Сёньня затрымалі яшчэ двух доўгатэрміновых назіральнікаў — Аляксандра Васільева і Андрэя Мялешку. Судзіць іх будуць сёньня.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG