Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі арыштаваны актывіст абвясьціў галадоўку


Радыё Свабода У Гомелі малады актывіст дэмакратычнага руху Сяргей Сямёнаў абвясьціў галадоўку ў сьледчым ізалятары часовага ўтрыманьня.

Яго маці Сьвятлана Сямёнава паведаміла “Свабодзе”, што пра гэта яе паінфармалі супрацоўнікі ізалятару, куды яна прынесла харчовую перадачу для сына.

Сяргея Сямёнава затрымалі й пакаралі арыштам на 10 сутак 14 сакавіка, за тое, што ён нібыта абразіў аднаго з гомельскіх чыноўнікаў.
XS
SM
MD
LG