Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя затрымала 200-тысячны наклад газэты “Товарищ” (фота)


Радыё Свабода Сёньня ў гаражным масіве на вуліцы Карастаянавай у Менску міліцыя затрымала апошні нумар газэты Партыі камуністаў беларускай “Товарищ”, які прывезьлі з Масквы вялікагрузнай машынай з расейскімі нумарамі.

Частка накладу была выгружаная ў асабісты гараж лідэра партыі Сяргея Калякіна, дзьверы якога цяпер аплямбаваныя. Супрацоўнікі аддзелу па барацьбе з эканамічнай злачыннасьцю Савецкага РУУС Менску палічылі падарознымі накладныя дакумэнты на 200-тысячны наклад.

Сяргей Калякін мяркуе, што газэту затрымалі спэцыяльна, каб яе не пасьпелі распаўсюдзіць да пачатку галасаваньня.

У газэце апублікаваная перадвыбарчая праграма кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча і паведамленьні пра ход выбарчай кампаніі. (ПАДРАБЯЗНАСЬЦІ)





XS
SM
MD
LG