Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Скрабца зноў адвезьлі ў калёнію


Радыё Свабода Сяргея Скрабца зноў адвезьлі ў папраўчую калёнію. Пра гэта нашаму радыё сёньня паведаміла жонка былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў Аляксандра Скрабец. Два тыдні таму яе мужа зьмясьцілі ў Рэспубліканскі турэмны шпіталь у Менску.

(Аляксандра Скрабец: ) “Павезьлі яго назад. Я і маці Сяргея вельмі спадзяваліся, што мы яго пабачым, падрыхтавалі перадачу. Прыехалі ў шпіталь, а нам кажуць: яго ўчора ўжо павезьлі назад, у калёнію”.

Жонка экс-парлямэнтара таксама паведаміла, што яе мужа лячылі ад падагры і бранхіту.

Сяргей Скрабец 14 лютага быў асуджаны на два з паловай гады зьняволеньня. Яго абвінавацілі ў выманьваньні крэдытаў у дзяржавы. Былы дэпутат лічыць прысуд помстай уладаў за апазыцыйную палітычную дзейнасьць.

Пры канцы лютага Сяргея Скрабца даставілі адбываць пакараньне ў папраўчую калёнію ў пасёлак Віцьба Віцебскай вобласьці.
XS
SM
MD
LG