Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузінскіх дэпутатаў не пускаюць у Беларусь


Радыё Свабода Грузінскія ўлады паведамляюць пра тое, што сямі дэпутатам грузінскага парлямэнту адмовілі ва ўезьдзе ў Беларусь, затрымаўшы іх ў менскім аэрапорце.

Дэпутаты зьбіраліся браць удзел у назіраньні за прэзыдэнцкімі выбарамі. Віцэ-сьпікер грузінскага парлямэнту Міхаіл Мачаварыяні заявіў Радыё Свабода, што дэпутатаў дапытвалі афіцэры беларускіх органаў бясьпекі. Мачаварыяні тлумачыць гэтую сытуацыю тым, што беларускае КДБ раней абвінаваціла аднаго з грузінскіх парлямэнтароў ў плянаваньні перавароту.

Раней беларускія ўлады заявілі пра тое, што не дазволіць грузінскім назіральнікам прыехаць у Беларусь. У Тбілісі сёньня прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заявіў, што грузінскі сьцяг стаў “сымбалем свабоды” ў Беларусі. Гэты камэнтар тычыўся арышту прыхільніка беларускай апазыцыі, які быў затрыманы, калі размахваў грузінскім сьцягам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG