Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незалежныя прафсаюзы выказалі падтрымку арыштаваным актывістам


Радыё Свабода Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) выказаў пратэст з нагоды арышту старшыні Свабоднага прафсаюзу мэталістаў Васіля Леўчанкава і сябра Свабоднага прафсаюзу Пятра Толара, якія бралі ўдзел у агітацыйнай кампаніі апазыцыйных кандыдатаў

У заяве рады БКДП гаворыцца, што ўся іх віна толькі ў тым, што яны захавалі гонар і годнасьць, мелі грамадзянскую пазыцыю, якую адкрыта выказалі ў адзін з найбольш адказных момантаў у сучаснай гісторыі Беларусі. “Дыктатура яшчэ раз пераканаўча прадэманстравала сваю антынародную сутнасьць, паказала, што адзіным яе аргумэнтам у барацьбе за захаваньне ўлады зьяўляецца гвалт”,– падкрэсьліваецца ў прафсаюзным дакумэнце. БКДП заклікаў сваіх сяброў выказаць салідарнасьць з арыштаванымі актывістамі прафсаюзнага дэмакратычнага руху.

Васіль Леўчанкаў пакараны 7 суткамі арышту за арганізацыю сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам ў Оршы. Пётр Толар пакараны 15 суткамі арышту за арганізацыю сустрэчы з кандыдатам ад аб’яднанай апазыцыі ў Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG