Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт і Кангрэс ЗША супраць выкарыстаньня сілы


Радыё Свабода Шэраг прадстаўнікоў Эўрапейскага парлямэнту і дэпутатаў Кангрэсу ЗША выступілі з супольным зваротам да народу і ўраду Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

Выкарыстаньне беларускімі уладамі сілы супраць мірных выступленьняў з боку асобаў, палітычных партыяў і грамадзянскай супольнасьці да, падчас і пасьля выбараў непазьбежна прывядзе да далейшай ізаляцыі ўладаў Беларусі ад міжнароднай супольнасьці, -- адзначаецца ў звароце.

У звароце таксама выказваецца заклапочанасьць парушэньнямі дэмакратычных прынцыпаў падчас выбарчай кампаніі, у тым ліку абмежаваньнямі правоў палітычных партый, незалежных мэдыяў і грамадзянскай супольнасьці, а таксама запалохваньнямі палітычных апанэнтаў. “Эўрапейскі парлямэнт і Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША актыўна падтрымліваюць намаганьні беларускага народу ўсталяваць паўнавартасную дэмакратыю, вяршэнства закону і павагу да правоў чалавека ў Беларусі,” – гаворыцца ў звароце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG