Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Беларусі дэпартуюць грузінскага бізнэсоўца нібыта за фінансаваньне апазыцыі


Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра намер дэпартаваць з Беларусі грамадзяніна Грузіі Шалву Ніноа заявілі ва ўправе сувязяў з грамадзкасьцю КДБ. Паводле дадзеных КДБ, на менскай кватэры Шалвы Ніноа знайшлі чыстыя ўзоры дакумэнтаў дзяржаўных устаноў Беларусі, а таксама іншыя доказы ягонай датычнасьці да “фінансаваньня дзеяньняў беларускай апазыцыі па дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне”.

Сюжэт пра Шалву Ніноа быў паказаны на канале ОНТ ў вечаровай праграме навінаў пасьля рэпартажу пра прэсавую канфэрэнцыю старшыні КДБ Сьцяпана Сухарэнкі і іншых сілавікоў. Старшыня КДБ заявіў журналістам, што грузінскія спэцслужбы дапамагалі рыхтаваць баявікоў для правядзеньня сэрыі тэрарыстычных актаў у Беларусі.

Паводле закону рашэньне пра дэпартацыю замежных грамадзянаў прымаецца на падставе пастановы пракуратуры. Між тым пра адпаведнае рашэньне адносна Шалвы Ніноа пакуль не паведамлялася.

Грузінскія афіцыйныя асобы ужо абверглі абвінавачваньні Грузіі ў падрыхтоўцы тэрактаў на тэрыторыі Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG