Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Літоўскі ўрад абязаўся выплаціць “ураду” пана Ластоўскага адзін мільён нямецкіх марак”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага - 16 сакавіка. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Беларуская ніва”, 1926 год:

“Як ведама, здаецца йшчэ ў 1920 годзе пан Вацлаў Ластоўскі, эсэраўскі “прэм’ер”, “падараваў” Вільню разам з усей Віленшчынай і Горадзеншчынай — Літве. За падпісаньне акту аб гэтай перадачы Беларускай зямлі чужым — ад імя Беларускага Народу! — літоўскі ўрад абязаўся выплаціць “ураду” пана Ластоўскага адзін мільён нямецкіх марак… Калі ўжо да таго дайшло, што права на валаданьне Вільняй і Літва і Польшча грунтуюць на падобных заявах — усё ад імя Беларускага Народу! — самазваных прадстаўнікоў нашага народу тыпу Ластоўскіх і Павлюкевічаў, — ну, дык, відаць, права гэнае дужа няпэўнае!..”

“Вечерний Минск”, 1976 год:

“На два тыдні экран рэспубліканскага Дому кіно зробіцца арэнай захапляльнага творчага спаборніцтва. 15 сакавіка тут пачаўся чацьверты традыцыйны агляд-конкурс фільмаў, якія выпусьціла летась беларуская студыя. У ягоную праграму ўключана ўся гадавая прадукцыя “Беларусьфільму” — дзесяць мастацкіх (у тым ліку пяць тэлевізійных) і больш за трыццаць дакумэнтальных, навукова-папулярных і хранікальных стужак”.

“Имя”, 1996 год. Мікалай Халезін:

“Цяперашнія нашыя герб і сьцяг асноўная частка насельніцтва ўспрымае як зьяву часовую, а адзін мой знаёмы нават выказаў думку, што кожны наноў абраны прэзыдэнт будзе ўводзіць свае сымбалі. Калі разьвіць гэтую думку, дык можна ўявіць, што падчас новых прэзыдэнцкіх выбараў пераможа той, чые герб і сьцяг будуць выглядаць больш прывабна”.
XS
SM
MD
LG