Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці прыехалі на беларускія выбары назіральнікі ад Кубы й Паўночнай Карэі?


Радыё Свабода На пытаньне “Свабоды” адказвае прадстаўнік Цэнтравыбаркаму Яўген Грыневіч.

(Спадар: ) “Паважаная “Свабода”! Хацелася б ведаць, колькі назіральнікаў будзе ў нас ад Паўночнай Карэі, Кубы, Абхазіі?”

Адказвае прадстаўнік Цэнтравыбаркаму Яўген Грыневіч:

(Грыневіч: ) “Усяго ў нас 1258 назіральнікаў. Кубы няма, КНДР няма, Абхазіі няма. Усяго — 55 краін. Што тычыцца прадстаўніцтва краін, колькасьць назіральнікаў наступная: Аўстрыя — 17, Вялікабрытанія — 58, Італія — 29, Японія — 5, Францыя — 50, Кітай — 11 назіральнікаў”.
XS
SM
MD
LG