Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Барысаве сустрэча Мілінкевіча з выбарцамі праходзіць на вуліцы


Радыё Свабода Барысаўскія ўлады адмовілі мясцоваму штабу Аляксандра Мілінкевіча ў прадстаўленьні залі кінатэатра “Кастрычнік”.

Тым ня меней да сьценаў гэтага будынку прыйшло каля 500 жыхароў гораду, у тым ліку намесьнік старшыні гарвыканкаму Сяргей Трусаў, старшыня гарадзкой выбарчай камісіі Васіль Бараньнік, кіраўніцтва мясцовай міліцыі.

Людзі стаяць у сьнезе і лужынах. Аляксандар Мілінкевіч заявіў прысутным, што як кандыдат на прэзыдэнта мае права на сустрэчы з выбарцамі, нягледзячы на забароны ўладаў.

Спадар Мілінкевіч адказаў на шмат пыстаньняў, прысьвечаных падзеям 19 сакавіка, у прыватнасьці, ён абверг словы старшыні КДБ, што апазыцыя нібыта рыхтуе тэракты і заявіў, што людзі прыйдуцть на цэнтральную плошчу Менску з кветкамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG