Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрыманы 5 актывістаў Казуліна


Любоў Лунёва, Менск У Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі на вуліцы пяцёх актывістаў штабу Аляксандра Казуліна.

Вядома, што Платонава, Бяляўскага, Марозава, Мацкевіча й Руміна адвезьлі ва ўпраўленьне ўнутраных спраў Маскоўскага раёну Менску.

Пры сабе актывісты штабу мелі друкаваныя інфармацыйныя матэрыялы. Супрацоўнікі міліцыі адабралі ў іх мабільныя тэлефоны. Паплечнікі хлопцаў не выключаюць, што заўтра іх будуць судзіць, як гэта сталася традыцыйным, за дробнае хуліганства.
XS
SM
MD
LG