Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камэнданты інтэрнатаў заклікаюць галасаваць датэрмінова


Радыё Свабода У берасьцейскіх інтэрнатах зьявіліся аб’явы з заклікам абавязкова датэрмінова прагаласаваць на прэзыдэнцкіх выбарах.

У інтэрнаце, які належыць берасьцейскаму заводу “Цьветатрон”, вісяць такія аб’явы, да таго ж усе пакоі абыходзяць камэнданты. Яны настойліва заклікаюць прагаласаваць датэрмінова (уключна да суботы) і паведаміць пра гэта адказным асобам інтэрнату.

Пра падобныя выпадкі паведамляюць жыхары іншых берасьцейскіх інтэрнатаў:

(Спадар: ) “Склалася сыстэма такая — пастаянна заганяюць на датэрміновае галасаваньне ўвесь дом. Арганізацыя МЧ-3, што належыць чыгунцы, на Рабцава, 27/2, там у інтэрнаце прымусова кожны раз на кожныя выбары! Ужо некалькі гадоў запар адмыслова вывешваюць аб’явы, прымушаюць, аўтобус падганяюць, пастаянна за чатыры дні да выбараў вязуць на датэрміновае галасаваньне. Куды можна паскардзіцца, таму што ўжо надакучылі? Нават дадому ня хочацца ісьці”.

У Берасьцейскім дзяржаўным тэхнічным унівэрсытэце студэнтам абвясьцілі, што 18 сакавіка будзе вольным ад заняткаў днём, але дзеля гэта трэба прагаласаваць датэрмінова. У многіх берасьцейскіх школах ладзяцца бацькоўскія сходы, куды бацькоў запрашаюць прыходзіць з пашпартамі, каб таксама прагаласаваць датэрмінова.
XS
SM
MD
LG