Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Барысаве папярэджаны кіраўнік мясцовага штабу Мілінкевіча


Радыё Свабода У Барысаве пракуратура папярэдзіла кіраўніка мясцовага выбарчага штабу Мілінкевіча Льва Марголіна. Яму было заяўлена, што, калі сустэча адбудзецца, дык яе арганізатары будуць прыцягнуты да адказнасьці.

Як паведаміў Радыё Свабода спадар Марголін, сустрэча заплянавана на сёньняшні вечар у барысаўскім кінатэатры “Кастрычнік”, аднак мясцовыя ўлады не далі дазволу на выкарыстаньне будынку для агітацыі. Таму чакаецца, што выступ Мілінкевіча адбудзецца ля будынку кінатэатру, дзе, паводле мясцовага гарвыканкаму, агітаваць забаронена.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG