Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія студэнты носяць бел-чырвона-белыя стужкі


Радыё Свабода Студэнты шэрагу польскіх ВНУ пачалі насіць бел-чырвона-белыя стужкі на знак салідарнасьці перадусім зь беларускімі студэнтамі, якіх выключаюць з ВНУ і перасьледуюць за грамадзкую і палітычную дзейнасьць.

“Мы мабыць і ня можам непасрэдна паўплываць паўплываць на тое, каб гэты фарс у Беларусі ператварыўся ў сапраўдныя свабодныя выбары, але тысячы студэнтаў са стужкамі колераў беларускага нацыянальнага сьцягу, гэта наш сыгнал беларусам, што яны не засталіся сам-насам з дыктатурай”, – кажа Янак Касоўскі студэнт з Познані.

Акцыя пачалася ў Кракаве і ўжо пашырылася на Варшаву і Познань. Студэнты купляюць стужку ў колерах польскага сьцягу – бела-чырвоныя і дашываюць да яе яшчэ белую стужку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG