Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт заклікае вызваліць арыштаваных актывістаў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў часе апошняга дня пленарнага паседжаньня Эўрапейскага парлямэту ў Страсбуры была зачытаная заява кіраўніцтва эўрапарлямэнту (сьпікера і кіраўнікоў фракцыяў) ў сувязі з апошнімі затрыманьнямі ў Беларусі.

У заяве гаворыцца, што арышты актывістаў апазыцыі не адпаваядаюць дэмакратычным стандартам і даюць падставы сумнянвацца ў сапраўднасьці вынікаў выбараў 19 сакавіка.

Кіраўніцтва Эўрапарлямэнту запатрабавала неадкладна вызваліць усіх арыштаваных.

У парлямэнце былі зачытаныя прозьвішчы арыштаваных напярэдадні актывістаў.

Дэпутаты віталі заяву стоячы, працяглымі аплядысмэнтамі.

Між тым старшыня Эўрапарлямэнту Хасэ Барэль у асобнай заяве выказаў шкадаваньне з нагоды адмовы беларусіх уладаў сямі дэпутатам парлямэнту ўзяць удзел у выбарах у якасьці назіральнікаў.

Гл.таксама • Генэральны сакратар Рады Эўропы – пра выбары ў Беларусі
XS
SM
MD
LG