Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніку наваполацкага штабу Мілінкевіча далі 5 сутак за тое, што ён не прапусьціў чалавека на пешаходным пераходзе


Радыё Свабода Сёньня ў Наваполацку затрымалі й засудзілі на 5 сутак кіраўніка гарадзкога штабу Мілінкевіча Васіля Храмцова.

Падставай для затрыманьня стала тое, што спадар Храмцоў, па вэрсіі міліцыянтаў, не прапусьціў на пешаходным пераходзе мінака, калі ехаў машынай па вуліцы Моладзевай. Кіраўніка штабу даставілі ў пастарунак, а неўзабаве і ў гарадзкі суд, дзе яму вынесьлі прысуд: 5 сутак адміністрацыйнага арышту.

Пры гэтым судзьдзі не прынялі да ўвагі таго факту, што спадар Храмцоў хворы на цукровы дыябэт і мусіць тройчы ў суткі рабіць іньекцыі інсуліну.
XS
SM
MD
LG