Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны сакратар Рады Эўропы – пра выбары ў Беларусі


Радыё Свабода Генэральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэвіс зрабіў заяву з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

(Дэвіс: ) "Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць у атмасфэры страху і пагрозаў. У краіне няма сапраўднай свабоды выказваньня. Палітычныя апанэнты прэзыдэнта шматразова і гвалтоўна перасьледваліся. Якім бы ні быў вынік выбараў, гэтыя выбары ніякім чынам нельга назваць дэмакратычнымі" – сказаў генэральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэвіс напярэдадні выбараў.

(Дэвіс: ) "Лукашэнка нібыта мае сапраўдную народную падтрымку. У такім выпадку ён не павінен быў бы баяцца выпрабаваць сваю папулярнасьць у рамках свабодных і справядлівых выбараў. Рада Эўропы гатовая дапамагчы яму, калі ў будучыні ён захоча правесьці такую праверку.

Што датычыць гэтай нядзелі, элемэнту непрадказальнасьці амаль няма, але ёсьць вялікая занепакоенасьць. Рада Эўропы будзе шчыльна назіраць за падзеямі ў дзень выбараў і пасьля іх.

Беларусь – адзіная эўрапейская краіна, якая не зьяўляецца сябрам Рады Эўропы, і я толькі магу спадзявацца, што хто бы не перамог на гэтых выбарах, мы будзем выкарыстоўваць свой мандат, каб прыблізіць Беларусь бліжэй да эўрапейскага сямейства вольных і дэмакратычных народаў.

Магчыма, гэта гучыць занадта аптымістычна, але аптымізм, таксама як і прага свабоды, занадта ўпартая рэч, каб яе можна было ўціскаць на працягу доўгага часу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG