Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: газэта гарвыканкаму надрукавана 100-тысячным накладам


Радыё Свабода, Берасьце Апошні нумар газэты “Брестский вестник”, заснавальнікам якой ёсьць мясцовы гарвыканкам, бясплатна распаўсюджваецца па паштовых скрынках берасьцейцаў.

Гэты нумар газэты амаль цалкам прысьвечаны прэзыдэнцкім выбарам, але ва ўсіх матэрыялах на гэтую тэму ўзгадваецца прозьвішча толькі аднога кандыдата – Аляксандра Лукашэнкі.

Звычайны наклад "Брестского вестника", які цалкам фінансуецца за кошт гарадкзога бюджэту, не перавышае 4 тысячаў асобнікаў. Апошні нумар выдадзены 100-тысячным накладам, між тым усяго ў Берасьці пражывае крыху больш за 300 тысячаў чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG