Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікіту Сасіма хочуць перавезьці ў Баранавічы


Радыё Свабода Да Мікіты Сасіма, актывіста незарэгістраванага моладзевага руху “Зубр”, у палату, дзе ён ляжыць пасьля апэрацыі апэндыцыту, прыйшлі людзі ў цывільным.

Яны паведамілі мэдыкам, што ім трэба забраць хлопчыка ў Баранавічы, дзе ён прапісаны.

Мікіта Сасіма затрымалі 14 сакавіка ўначы, у яго пачаўся прыступ апэндыцыту і яго адвезьлі ў 9-ы шпіталь. Пасьля апэрацыі супрацоўнік міліцыі прымацаваў руку Мікіты кайданкамі да ложка.

Потым кайданкі зьнялі, але каля дзьвярэй палаты ўсю ноч дзяжурылі міліцыянты. Паплечнікі Мікіты Сасіма сабраліся каля 9-га шпіталя. Яна патрабуюць, каб мэдыкі забаранілі міліцыянтам транспартаваць Мікіту Сасіма ў Баранавічы, тым больш што ў хлопца ня зьнятыя пасьляапэрацыйныя швы.
XS
SM
MD
LG