Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзьку адпусьцілі дахаты ўначы


Радыё Свабода Лідэра АГП Анатоля Лябедзьку, якога затрымалі 15 сакавіка супрацоўнікі міліцыі каля партыйнага офісу, уначы адпусьцілі дахаты.

Анатоля Лябедзьку абвінавацілі спачатку па трох артыкулах Адміністратыўнага кодэксу – парушэньне правілаў паркоўкі аўтамабіля, парушэньне ў распаўсюдзе друкаванай прадукцыі і дробнае хуліганства.

У апазыцыянэра дома і ў гаражы зрабілі ператрус. Каля гаража прысутнічалі супрацоўнікі АБСЭ і паплечнікі Анатоля Лябедзькі. Пасьля таго як ператрусы скончыліся, позна ўначы міліцыянты адпусьцілі Анатоля Лябедзьку дахаты, нягледзячы на тое, што на яго складзеныя адміністрацыйныя пратаколы.

Яму ўручылі позву ў суд на 21 сакавіка. Гэта першы выпадак за апошні месяц, калі апазыцыянэра, якога трымалі некалькі гадзінаў, да суду адпусьцілі на волю.
XS
SM
MD
LG