Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перакрыта "Акно ў Эўропу"


Радыё Свабода Сёньня ў Менску перакрыты спадарожнікавы тэлеканал RTVі. Як вядома, ад 26 лютага на канале RTVі у рамках праекту Эўразьвязу па стварэньні альтэрнатыўных крыніцаў інфармацыі для беларусаў выходзіць праграма “Акно ў Эўропу” – пра падзеі ў Беларусі.

RTVі у Беларусі можна прымаць праз спадарожнік “Hot Bird” пры наяўнасьці легальнай карткі доступу – гэта платны кадаваны канал.

RTVі трансьляваўся і ў некаторых раёнах Менску і Берасьця па кабэльных сетках “Космос-ТВ”. 15 сакавіка ўвечары абанэнты “Космос-ТВ” на канале, дзе звычайна трансьляваўся RTVі, спачатку ўбачылі застаўку “Канал не працуе з тэхнічных прычын”, а потым вымушаныя былі глядзець музычны канал “Настальжы”. Пры гэтым цалкам перастаў працаваць форум “Космос-ТВ”, на якім абанэнты неаднаразова выказвалі свае прэтэнзіі ў сувязі з абмежаваньнем трансьляцыі расейскіх тэлеканалаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG