Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Эўразьвяз асуджаюць рэпрэсіі беларускіх уладаў


Радыё Свабода Злучаныя Штаты асудзілі затрыманьні беларускімі ўладамі дзесяткаў актывістаў выбарчага штабу кандыдата аб’яднанай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча.

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Адам Эрэлі скрытыкаваў урад Аляксандра Лукашэнкі за затрыманьне незалежных газэтаў і заявіў, што такія дзеяньні супярэчаць прынятым Беларусьсю абавязаньням ў рамках АБСЭ.

(Эрэлі: ) "Усе гэтыя дзеяньні супярэчаць заявам беларускіх уладаў аб намеры правесьці свабодныя і справядлівыя выбары ў гэтую нядзелю, а таксама з абавязаньнямі Беларусі як сябра АБСЭ”.

Адам Эрэлі заявіў, што Злучаныя Штаты будуць пільна назіраць за выбарамі 19 сакавіка.

Дэпутаты Эўрапарлямэнту заявілі, што беларускія ўлады не зрабілі нічога, каб прэзыдэнцкія выбары 19 сакавіка былі свабоднымі і справядлівымі. На прэс-канфэрэнцыі ў Страсбуры польскі дэпутат Богдан Кліх асудзіў рашэньне афіцыйнага Менску аб забароне ўезду ў Беларусь польскіх назіральнікаў і ўкраінскіх журналістаў.
XS
SM
MD
LG