Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вілейцы запалохваюць гімназістаў, што агітуюць за Мілінкевіча


Радыё Свабода У Вілейскай гімназіі №1 пачаўся ціск на навучэнцаў, якія бяруць удзел у моладзевым дэмакратычным руху. Як паведаміў Радыё Свабода лідэр вілейскай суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Малярчук, выкладчыкі запалохваюць непаўнагадовых актывістаў, што яны будуць пазбаўленыя магчымасьцяў прадоўжыць навучаньне пасьля гімназіі, у прыватнасьці, у вышэйшых навучальных установах.

Паводле Малярчука, многія вілейскія гімназісты па ўласнай ініцыятыве распаўсюджваюць агітацыйныя матэрыялы пра кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча. За гэта іх неаднаразова затрымлівала мясцовая міліцыя, аднак моладзевыя актывісты працягваюць браць удзел у акцыях, скіраваных на дэмакратызацыю краіны.
XS
SM
MD
LG