Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Уключаеце тэлевізар альбо радыё — і на працягу некалькіх гадзін вы будзеце чуць камуністычныя заклінанні”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага - 15 сакавіка. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Комуніст”, 1936 год:

“Інстытут літаратуры і мовы БелАН падрыхтаваў да друку беларускі арфаграфічны слоўнік, які выйдзе пад рэдакцыяй акад.Коласа і праф.Ламцева ў гэтым годзе. Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі выдае на беларускай мове твор сусветнага класіка літаратуры “Фауст” — Гётэ. Пераклад з нямецкага арыгінала зрабіў паэт Алесь Дудар. Інстытут літаратуры і мовы Беларускай Акадэміі Навук падрыхтаваў да друку беларускую навуковую граматыку па марфалогіі. Такая граматыка выдаецца ўпершыню. Таксама падрыхтован да выдання новы ўдасканалены беларускі правапіс”.

“Звязда”, 1946 год. Прафэсар Н.Дарожкін:

“Масавае скарыстанне торфу і кампаставанне яго з фекаліем ва ўсіх калгасах, соўгасах, МТС, ва ўсіх сельсоветах, школах, больніцах, ля фабрык, заводаў і чыгуначных станцый — важнейшае мерапрыемства ў справе накаплення каштоўнейшага мясцовага ўгнаення”.

“Свабода”, 1996 год. З часопісу “National Review”:

“Цягнік з Варшавы ў Мінск можа з поспехам стаць вашай машынай часу. Вы сядаеце ў неакапіталістычнай сталіцы Польшчы ў сярэдзіне 90-х гадоў, а сыходзіце ў Савецкім Саюзе часоў Брэжнева, у сярэдзіне 70-х. Таварыш Ленін пазірае на вас са старых пастаментаў, а бронзавы Фелікс сурова ўглядаецца ў штаб КДБ; на шапках вайскоўцаў ды міліцыянтаў, як і раней, кукарды з чырвонымі зоркамі. Уключаеце тэлевізар альбо радыё — і на працягу некалькіх гадзін вы будзеце чуць камуністычныя заклінанні”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG