Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніка рэчыцкага штабу Мілінкевіча пасадзілі на 7 сутак


Радыё Свабода У Рэчыцы на 7 сутак арыштаваны лідэр мясцовай суполкі партыі БНФ і кіраўнік раённага штабу Мілінкевіча Валеры Пуціцкі.

Спадара Пуціцкага затрымалі 12 сакавіка каля ўласнага дому, зьвінавацілі ў дробным хуліганстве й зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. 13 сакавіка пад ім распачаўся суд, але з прычыны адсутнасьці сьведкаў Валерыя Пуціцкага вызвалілі, а слуханьні быў адкладзены да пятніцы 17 сакавіка. Аднак, сёньня 15 сакавіка, у другой палове дня дадому да спадара Пуціцкага прыбыў нарад міліцыі й даставіў яго ў суд. Прысутныя й сьведкі да працэсу дапушчаныя не былі, а судзьдзя вынес рашэньне пра адміністрацыйнае зьняволеньне Валерыя Пуціцкага цягам сямі сутак.

***

Сёньня ж судзьдзя Рэчыцкага раённага суду спадар Цыганок аштрафаваў на 62 тысячы рублёў мясцовага актывіста штабу Казуліна Алега Шабетніка. Паводле сьведчаньня работнікаў сярэдняй школы №9, Алег Шабетнік расклейваў на інфармацыйным стэндзе ўлёткі наступнага зьместу: "Аляксандар Казулін – за краіну, за народ, за цябе"!

Гл.таксама інфармацыю пра іншыя затрыманьні і арышты 15 сакавіка:

• У Горадні пасадзілі яшчэ трох актывістаў • У Горадні актывістаў выбарчай кампаніі саджаюць за краты • Сьпіс палітвязьняў павялічваецца • У Пінску адбыліся масавыя затрыманьні сяброў штабу Мілінкевіча • У Горадні затрымалі праваабаронца • У Менску затрыманы Анатоль Лябедзька • Берасьце: кіраўнікі гарадзкога штабу Мілінкевіча атрымалі 7 і 10 сутак • Горадня: яшчэ двух чалавек асудзілі на 7 сутак арышту • У Горадні затрымалі яшчэ двух актывістаў • Наваполацкі актывіст арыштаваны на 7 сутак • У Жодзіне затрымалі моладзевых актывістаў • У Віцебску затрымалі Валерыя Шчукіна • Віцебск: мінулай ноччу затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Мілінкевіча

Гл.таксама навіны 14 сакавіка: • Давераную асобу Мілінкевіча ў Горадні пасадзілі ў ізалятар • Берасьце: на 10 сутак арыштаваны кіраўнік абласной арганізацыі АГП • Ворша: кіраўніка штабу Казуліна асудзілі на 7 сутак • Горадня: на 7 сутак пасадзілі аднаго з кіраўнікоў Саюзу палякаў • Горадня: прадстаўніка штабу Мілінкевіча арыштавалі на 7 сутак • Гомель: актывіста каманды Казуліна арыштавалі на 10 сутак • Суд пакараў яшчэ двух удзельнікаў сустрэчы зь Мілінкевічам • У Горадні затрымана давераная асоба Мілінкевіча • У Воршы затрымалі кіраўнікоў ініцыятыўных груп Мілінкевіча і Казуліна
XS
SM
MD
LG