Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

За дзень у Горадні пасадзілі шэсьць грамадзкіх актывістаў


Радыё Свабода Сёньня ў Горадні арыштавалі шэсьць грамадзкіх актывістаў. Апошнім — на сем сутак пасадзілі за краты праваабаронцу Міколу Лемяноўскага. Прысуд стандартны: дробнае хуліганства, ён нібыта “нецэнзурна лаяўся”.

Міколу Ворана з каманды Аляксандра Казуліна пакаралі арыштам на сем сутак, намесьніка кіраўніка гарадзкога штабу Аляксандра Мілінкевіча Вадзіма Саранчукова — арыштам на пяць сутак і журналіста ды актывіста Саюзу палякаў Анджэя Пісальніка – таксама на пяць сутак.

У спадара Ворана ў пратаколе было запісана, што ён нібыта учыніў бойку з супрацоўнікам міліцыі.

Што датычыць Саранчукова і Пісальніка, дык па вэрсыі суду яны “нецэнзурна лаяліся”.

У Кастрычніцкі раённы суд Горадні маюць даставіць праваабаронцу Міколу Лемяноўскага. Яго затрымалі на вуліцы ў 16 гадзінаў. У пратаколе запісана, што ён таксама нібыта “нецэнзурна лаяўся”.

Гл.таксама інфармацыю пра іншыя затрыманьні і арышты 15 сакавіка: • Сьпіс палітвязьняў павялічваецца • У Пінску адбыліся масавыя затрыманьні сяброў штабу Мілінкевіча • У Горадні затрымалі праваабаронца • У Менску затрыманы Анатоль Лябедзька • Берасьце: кіраўнікі гарадзкога штабу Мілінкевіча атрымалі 7 і 10 сутак • Горадня: яшчэ двух чалавек асудзілі на 7 сутак арышту • У Горадні затрымалі яшчэ двух актывістаў • Наваполацкі актывіст арыштаваны на 7 сутак • У Жодзіне затрымалі моладзевых актывістаў • У Віцебску затрымалі Валерыя Шчукіна • Віцебск: мінулай ноччу затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Мілінкевіча

Гл.таксама навіны 14 сакавіка: • Давераную асобу Мілінкевіча ў Горадні пасадзілі ў ізалятар • Берасьце: на 10 сутак арыштаваны кіраўнік абласной арганізацыі АГП • Ворша: кіраўніка штабу Казуліна асудзілі на 7 сутак • Горадня: на 7 сутак пасадзілі аднаго з кіраўнікоў Саюзу палякаў • Горадня: прадстаўніка штабу Мілінкевіча арыштавалі на 7 сутак • Гомель: актывіста каманды Казуліна арыштавалі на 10 сутак • Суд пакараў яшчэ двух удзельнікаў сустрэчы зь Мілінкевічам • У Горадні затрымана давераная асоба Мілінкевіча • У Воршы затрымалі кіраўнікоў ініцыятыўных груп Мілінкевіча і Казуліна
XS
SM
MD
LG