Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За кратамі на Акрэсьціна ўжо каля 30 чалавек


Любоў Лунёва, Менск Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў арыштамі лідэра прадпрымальнікаў Ігара Ледніка, актывістаў незарэгістраванага моладзевага руху “Зубр” Вольгу Сакалову і Антона Столера. Іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Актывісты заявілі, што арышты апазыцыянэраў ёсьць прэвэнтыўнай мерай уладаў, каб прадухіліць зьяўленьне 19 сакавіка тысячаў дэманстрантаў на Кастрычніцкай плошчы.

Судзьдзя Цэнтральнага суду Менску Аляксей Бычко зачытваў пратаколы на затрыманых і адразу абвяшчаў прысуды. Ігар Леднік паведаміў, што яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі на вуліцы і адвезьлі ў аддзел міліцыі Цэнтральнага раёну Менску. Міліцыянты яму патлумачылі, што ім папросту трэба скласьці на яго пратакол. Яны склалі пратакол, а потым самі выступілі ў судзе сьведкамі. Міліцыянты заявілі ў судовай залі, што Ігар лаяўся і пагражаў ім фізычнай расправай. Прысуд –— 10 сутак арышту.

Вольгу Сакалову і Антона Столера таксама затрымалі на вуліцы 14 сакавіка. Міліцыянты ў судзе казалі, што маладыя людзі падаліся ім падазронымі. Яны іх спынілі і абшукалі. Знайшлі 200 улётак. Студэнтаў таксама абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Антон і Вольга адмовіліся выступіць у спрэчках у сваю абарону. Судзьдзя Аляксей Бычко арыштаваў іх на 7 сутак. Міліцыянты з аддзелу аховы грамадзкага парадку не дазвалялі журналістам набліжацца да арыштаваных. Антон Столер пасьпеў сказаць некалькі словаў Радыё Свабода:

(Столер: ) “Цяпер выбары, і мяне хочуць вырубіць, таму што я з “Зубра”.

Сябры актывіста моладзевага руху “Зубр” Мікіты Сасіма занепакоіліся, калі Мікіту не прывезьлі ў суд. Яго затрымалі ўвечары 14 сакавіка. Міліцыянты паведамілі, што ў Мікіты быў прыступ апэндыцыту і яго адвезьлі ў 9 клінічны шпіталь. Яму зрабілі апэрацыю. Цяпер хлопец знаходзіцца ў рэанімацыі. Міліцыянты замацавалі яму руку кайданкамі да ложка.

Такім чынам, сьпіс палітвязьняў у менскім спэцпрыёмніку павялічыўся. За кратамі знаходзяцца каля трыццаці чалавек. Сярод іх пяць грамадзянаў Украіны.

Гл.таксама інфармацыю пра іншыя затрыманьні і арышты 15 сакавіка:

• У Пінску адбыліся масавыя затрыманьні сяброў штабу Мілінкевіча • У Горадні затрымалі праваабаронца • У Менску затрыманы Анатоль Лябедзька • Берасьце: кіраўнікі гарадзкога штабу Мілінкевіча атрымалі 7 і 10 сутак • Горадня: яшчэ двух чалавек асудзілі на 7 сутак арышту • У Горадні затрымалі яшчэ двух актывістаў • Наваполацкі актывіст арыштаваны на 7 сутак • У Жодзіне затрымалі моладзевых актывістаў • У Віцебску затрымалі Валерыя Шчукіна • Віцебск: мінулай ноччу затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Мілінкевіча

Гл.таксама навіны 14 сакавіка: • Давераную асобу Мілінкевіча ў Горадні пасадзілі ў ізалятар • Берасьце: на 10 сутак арыштаваны кіраўнік абласной арганізацыі АГП • Ворша: кіраўніка штабу Казуліна асудзілі на 7 сутак • Горадня: на 7 сутак пасадзілі аднаго з кіраўнікоў Саюзу палякаў • Горадня: прадстаўніка штабу Мілінкевіча арыштавалі на 7 сутак • Гомель: актывіста каманды Казуліна арыштавалі на 10 сутак • Суд пакараў яшчэ двух удзельнікаў сустрэчы зь Мілінкевічам • У Горадні затрымана давераная асоба Мілінкевіча • У Воршы затрымалі кіраўнікоў ініцыятыўных груп Мілінкевіча і Казуліна
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG