Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці будуць беларускія выбарцы галасаваць датэрмінова?


Радыё Свабода 15 сакавіка — другі дзень датэрміновага галасаваньня ў выбарах прэзыдэнта Беларусі. Ці будуць менчукі аддаваць свой голас датэрмінова, ці ўсё ж пойдуць на выбары 19 сакавіка? Гэтае пытаньне мінакам на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

(Карэспандэнт: ) “У Беларусі цяпер праходзіць датэрміновае галасаваньне. Ці возьмеце вы ў ім удзел, ці пойдзеце на выбары толькі 19 сакавіка?”

(Спадарыня: ) “Хутчэй за ўсё, 19 сакавіка. У мяне няма прычынаў ісьці на датэрміновае галасаваньне”.

(Спадарыня: ) “Пайду ў суботу, каб прагаласаваць датэрмінова. У нядзелю я хаджу ў праваслаўны храм”.

(Карэспандэнт: ) “А ці магчымыя фальсыфікацыі падчас датэрміновага галасаваньня?”

(Спадарыня: ) “Я не хачу лезьці ў палітыку. Я магу толькі выказаць свой погляд празь бюлетэнь”.

(Спадарыня: ) “Я думаю, што прагаласаваць папярэдне — гэта выкінуць свой бюлетэнь”.

(Спадар: ) “Толькі 19-га ўвечары. Усё роўна сфальсыфікуюць. Калі рана ісьці — падменяць, калі ўвечары — можа, і не”.

(Хлопец: ) “Датэрмінова галасаваць ня буду. А 19 сакавіка яшчэ ня вызначыўся, бо ня ведаю, наколькі яны будуць празрыстыя і сумленныя”.

(Спадар: ) “Пайду 19 сакавіка. А датэрміновым галасаваньнем павінны карыстацца толькі тыя, хто ня мае магчымасьці прагаласаваць 19-га”.

(Спадарыня: ) “Я не хачу галасаваць 19-га, бо баюся, што падробяць мой бюлетэнь. Хачу апусьціць бюлетэнь з маім поглядам”.

(Спадарыня: ) “Толькі 19-га, бо ня веру датэрміноваму галасаваньню”.

(Спадар: ) “Толькі 19-га. Бо маю пэўны жыцьцёвы досьвед і ведаю, што на датэрміновых выбараў больш фальсыфікацыяў, чым у дзень галасаваньня”.

(Спадарыня: ) “Я пайду 19 сакавіка. Цікавей 19-га. Звычайна там шмат людзей, нешта прадаюць. Адчуваньне ня тое каб сьвята, але, можа, еднасьці з народам”.

(Хлопец: ) “Я пайду толькі 19 сакавіка, а датэрмінова — не. Бо датэрміновае галасаваньне – гэта рэальная магчымасьць фальсыфікаваць вынік выбараў. Таму я, як сумленны грамадзянін, пайду ў вызначаны тэрмін 19 сакавіка”.

(Хлопец: ) “Я пайду 19 сакавіка. Бо могуць адбыцца несапраўдныя выбары, калі будзем галасаваць раней”.

(Спадарыня: ) “Рэч у тым, што калі я не прагаласую сёньня ці заўтра, мяне могуць выселіць з інтэрнату”.

Гл.таксама • На датэрміновае галасаваньне вясковых жыхароў возяць аўтобусам • Ці галасуюць менчукі датэрмінова? (фота)
XS
SM
MD
LG