Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: кіраўнікі гарадзкога штабу Мілінкевіча атрымалі 7 і 10 сутак


Радыё Свабода У судах Маскоўскага і Ленінскага раёнаў Берасьця сёньня разглядаліся справы кіраўніка гарадзкога штабу Мілінкевіча Зьмітра Шыманскага і сакратара гэтага штабу Рыгора Бакіевіча.

Спадара Шыманскага затрымалі ўвечары 14 сакавіка паводле абвінавачаньня ў правядзеньні несанкцыянаванага сходу. Такім сходам міліцыянты палічылі зьяўленьне ў памяшканьні штабу актывістаў выбарчай кампаніі дзеля атрыманьня афіцыйна зарэгістраваных агітацыйных матэрыялаў Аляксандра Мілінкевіча.

Усю ноч Зьміцер Шыманскі правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня Маскоўскага райаддзелу Берасьця, нягледзячы на просьбу адпусьціць дадому, бо ён мае малое дзіця. 15 сакавіка адбыўся суд над спадаром Шыманскім, якога за арганізацыю несанкцыянаванага сходу пакаралі арыштам на 10 сутак.

У судзе Ленінскага раёну Берасьця слухалася справа Рыгора Бакіевіча, сакратара гарадзкога штабу Мілінкевіча. Увечары 14 сакавіка на спадара Бакіевіча напаў невядомы нецьвярозы чалавек. Рыгор Бакіевіч здолеў абараніць сябе, і неўзабаве на месца здарэньня прыехала міліцэйская машына. Актывіста выбарчай кампаніі затрымалі й адвезьлі ў пастарунак, абвінаваціўшы ў дробным хуліганстве. Паводле гэтага абвінавачаньня спадар Бакіевіч быў асуджаны на 7 сутак арышту.

Гл.таксама • Горадня: яшчэ двух чалавек асудзілі на 7 сутак арышту • У Горадні затрымалі яшчэ двух актывістаў • Наваполацкі актывіст арыштаваны на 7 сутак • У Жодзіне затрымалі моладзевых актывістаў • У Віцебску затрымалі Валерыя Шчукіна • Віцебск: мінулай ноччу затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Мілінкевіча

Гл.таксама навіны 14 сакавіка: • Давераную асобу Мілінкевіча ў Горадні пасадзілі ў ізалятар • Берасьце: на 10 сутак арыштаваны кіраўнік абласной арганізацыі АГП • Ворша: кіраўніка штабу Казуліна асудзілі на 7 сутак • Горадня: на 7 сутак пасадзілі аднаго з кіраўнікоў Саюзу палякаў • Горадня: прадстаўніка штабу Мілінкевіча арыштавалі на 7 сутак • Гомель: актывіста каманды Казуліна арыштавалі на 10 сутак • Суд пакараў яшчэ двух удзельнікаў сустрэчы зь Мілінкевічам • У Горадні затрымана давераная асоба Мілінкевіча • У Воршы затрымалі кіраўнікоў ініцыятыўных груп Мілінкевіча і Казуліна
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG