Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік аршанскай інцыятыўнай групы Мілінкевіча асуджаны на 7 сутак


Радыё Свабода, Віцебская вобласьць Васіля Леўчанкава асудзілі за правядзеньне несанкцыянаванага мітынгу. Гэтак міліцыянты, паводле заявы старшыні гарадзкой выбарчай камісіі спадарыні Захарэнкавай, кваліфікавалі сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам, якая адбылася 24-га сакавіка ў Цэнтральным парку.

Судовая пастанова была вынесена ў абставінах сакрэтнасьці: учора а 18-й вечара судзьдзя Аршанскага гарсуду Сяргей Бурко абвясьціў перапынак у распачатым судовым працэсе, які мусіў завяршыцца сёньня ўраніцу. Аднак суд завяршыўся яшчэ ўчора, пра што ўраньні й было паведамлена назіральнікам АБСЭ й мясцовым актывістам, якія прыйшлі падтрымаць Васіля Леўчанкава.

Юрыст-праваабаронца Алег Граблеўскі гаворыць, што ня памятае падобных выпадкаў з юрыдычнай практыкі.

(Граблеўскі: ) “Калі я вучыўся ва ўнівэрсытэце, дык вывучаў гісторыю: такога нават у 1937-м годзе не было! Судзьдзя абвясьціў, што пастанова будзе вынесена толькі сёньня, у 9.05. А калі мы сёньня прыйшлі, ён папрасіў прабачэньня й кажа: “Мы ўчора ў 19.30 пастанову ўжо вынесьлі. 7 сутак арышту”. Мне ён патлумачыў так: “Ну, вы разумееце, якая сытуацыя ў краіне?! Мне патэлефанавалі, і я быў змушаны пісаць пастанову”.

З учарашняга дня сем сутак арышту разам з Васілём Леўчанкавым, кіраўніком аршанскага штабу Мілінкевіча, адбывае таксама й Васіль Берасьнеў, кіраўнік мясцовага штабу Казуліна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG