Лінкі ўнівэрсальнага доступу

К.Пазьняк: "Рассыпаліся ўсе спадзевы апазыцыі на расейскае тэлебачаньне"


Радыё Свабода Чаму смаленская тыпаграфія адмовілася друкаваць беларускія незалежныя газэты?

Галоўны рэдактар інтэрнэт-газэты “Белорусские новости” Кірыла Пазьняк:

(Кірыла Пазьняк: ) “Мажліва, дадзеная праблема ўключае й гаспадарчае пытаньне. Але выдае на тое, што адмова друкаваць беларускую незалежную прэсу ў Смаленску была зроблена з просьбы беларускага боку.

Хачу заўважыць, што губэрнатар Смаленскай вобласьці Маслаў — генэрал ФСБ.

Гэтае рашэньне цалкам палягае ў рэчышчы пазыцыі, якую Расея заняла ў дачыненьні да беларускіх выбараў. Тут можна ўзгадаць і прысутнасьць Грызлова на ўсебеларускім сходзе, і інтэрвію Лукашэнкі НТВ.

Рассыпаліся ўсе спадзевы беларускай апазыцыі на расейскае тэлебачаньне. А новы расейскі амбасадар у Беларусі Сурыкаў заявіў, што ў выпадку ўвядзеньня Эўразьвязам эканамічных санкцый супраць Беларусі Расея актывізуе зь ёй эканамічнае супрацоўніцтва”. (Чытаць увесь тэкст перадачы)
XS
SM
MD
LG