Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску судзяць Шчукіна, шукаюць сьведкаў, нібыта ён брыдкасловіў


Радыё Свабода Вядомага праваабаронцу і журналіста “Народнай Волі” Валерыя Шчукіна міліцыянты забралі з выбарчага ўчастку №52, дзе ён быў назіральнікам.

Шчукіна прывезьлі ў Першмайскі раённы суд з выбарчага ўчастку №52, дзе ён быў назіральнікам. Яго абвінавацілі ў тым, што ён “нецэнзурна выражаўся ў прысутнасьці выбарцаў і сябраў камісіі”.

Пазнаёміўшыся з міліцэйскім пратаколам у судзе, спадар Шчукін не прызнаў свае віны. Зрэшты, пакуль не знайшлося й сьведкаў, якія маглі б пацьвердзіць тое, што апазыцыянэр брыдкасловіў у часе назіраньня.

Судовы працэс будзе працягнуты заўтра, пакуль Валерыя Шчукіна адпусьцілі дахаты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG