Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістаў штабу Казуліна правяраюць на цьвярозасьць


Радыё Свабода Позна ўвечары 14 сакавіка давераная асоба Казуліна ў Берасьці Ігар Маслоўскі й кіраўнік групы назіральнікаў Валянцін Лазарэнкаў былі дастаўлены ў Ленінскі райаддзел міліцыі Берасьця.

Міліцыянты, якія прыехалі пасьля 22 гадзінаў 14 сакавіка ў рэгіянальны штаб Казуліна ў Берасьці, абвінавацілі спадароў Маслоўскага і Лазарэнкава ў тым, што яны нібыта п’юць у памяшканьні сьпіртовыя напоі.

Актывістаў выбарчай кампаніі адвезьлі ў Ленінскі райаддзел міліцыі, дзе была праведзена наркалягічная экспэртыза, якая выявіла, што Ігар Маслоўскі і Валянцін Лазарэнкаў былі цьвярозыя. На міліцэйскай машыне апоўначы іх зноў прывезьлі ў рэгіянальны штаб.
XS
SM
MD
LG