Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: яшчэ двух чалавек асудзілі на 7 сутак арышту


Радыё Свабода, Горадня Давераную асобу Аляксандра Мілінкевіча і ягонага калегу па гарадзенскім штабе кандыдата на прэзыдэнта пасадзілі кожнага на сем сутак.

Віктара Сазонава са штабу А.Мілінкевіча сёньня судзьдзя Ленінскага раённага суду Горадні Натальля Козел пасадзіла на сем сутак нібыта за дробнае хуліганства — лаянку ў бары.

Адразу за ім яна пасадзіла таксама на сем сутак давераную асобу А.Мілінкевіча Сяргея Мальчыка. У бары яны абедалі разам. Іх затрымалі ўчора ў 15.20, начавалі яны ў міліцэйскім ізалятары.

Гл.таксама навіны 14 сакавіка: • Давераную асобу Мілінкевіча ў Горадні пасадзілі ў ізалятар • Берасьце: на 10 сутак арыштаваны кіраўнік абласной арганізацыі АГП • Ворша: кіраўніка штабу Казуліна асудзілі на 7 сутак • Горадня: на 7 сутак пасадзілі аднаго з кіраўнікоў Саюзу палякаў • Горадня: прадстаўніка штабу Мілінкевіча арыштавалі на 7 сутак • Гомель: актывіста каманды Казуліна арыштавалі на 10 сутак • Суд пакараў яшчэ двух удзельнікаў сустрэчы зь Мілінкевічам • У Горадні затрымана давераная асоба Мілінкевіча • У Воршы затрымалі кіраўнікоў ініцыятыўных груп Мілінкевіча і Казуліна
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG