Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Горадні затрымалі яшчэ двух актывістаў


Радыё Свабода Апоўдні стала вядома, што міліцыянты затрымалі Вадзіма Саранчукова —намесьніка кіраўніка Гарадзенскага гарадзкога штабу А.Мілінкевіча. Нагадаем, 6 сакавіка яго выпусьцілі з міліцэйскага спэцпрыёмніку, дзе ён сядзеў пяць сутак нібыта за дробнае хуліганства, і сёньня яго затрымалі зноў. Затрыманы таксама галоўны рэдактар газэты “Glos znad Niemna ў эміграцыі” Анджэй Пісальнік.

Ён знаходзіўся каля Ленінскага раённага суду, дзе судзілі прадстаўнікоў абласнога штабу А.Мілінкевіча. Апоўдні Анджэй патэлефанаваў нашаму карэспандэнту, які знаходзіўся ў судзе, а неўзабаве спадара Пісальніка затрымалі і даставілі ў Ленінскі РАУС.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG