Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці чакаюць суду кіраўнікі выбарчага штабу Мілінкевіча


Радыё Свабода, Берасьце Зьміцер Шыманскі, кіраўнік гарадзкога штабуАляксандра Мілінкевіча, які быў затрыманы ўвечары 14 сакавіка, усю ноч правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня Маскоўскага РАУС Берасьця.

Спадара Шыманскага абвінавачваюць ў правядзеньні несанкцыянаванага сходу ў памяшканьні, дзе месьціцца гарадзкі штаб Мілінкевіча.

Акрамя яго ўчора былі затрыманыя 16 актывістаў выбарчай кампаніі кандыдата на прэзыдэнта ад аб’яднанай апазыцыі. Міліцыянты ўзялі іхнія тлумачэньні наконт мэты знаходжаньня ў штабе і большасьць затрыманых пасьля праверкі дакумантаў была адпушчаная.

Чакаецца, што сёньня таксама будуць судзіць Рыгора Бакіевіча, сакратара гарадзкога штабу Мілінкевіча. Спадара Бакіевіча ўвечары 14 сакавіка даставілі ў Ленінскі РАУС Берасьця і склалі пратакол аб хуліганстве. Гэтую ноч Рыгор Бакіевіч таксама правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG